Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь правёў прыём грамадзян
Наведвальнікі звярнуліся да Аляксандра Мікалаевіча з пытаннямі прыватнага характару і атрымалі грунтоўныя адказы і кансультацыі.
Міністр наведаў рэдакцыю “Навін Старадарожчыны”, дзе пазнаёміўся з арганізацыяй работы, прааналізаваў кантэнт выдання і рэдакцыйнага сайта, пацікавіўся меркаваннем журналістаў пра актуальныя прафесійныя пытанні. Вопытны журналіст-практык, Аляксандр Мікалаевіч даў добразычлівыя і карысныя парады па далейшым развіцці выдання, падзяліўся ўласным вопытам і станоўча ацаніў працу рэдакцыйнага калектыву.