У раёне пабывала начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель
Праграма візіта ахапіла некалькі значымых сацыяльных пунктаў. На кожным з іх Таццяна Мікалаеўна правяла з працоўным калектывам гутарку па асноўных тэмах дня інфармавання і па іншых актуальных нагодах, адказала на ўсе пытанні, пацікавілася праблемамі.
Начальнік упраўлення правяла прыём грама-дзян у Старадарожскім сельвыканкаме і пабывала ў сельскім цэнтры культуры і адпачынку, дзе засяродзіла асаблівую ўвагу на вопыце работы з творчымі калектывамі. Высокую ацэнку атрымала гімназія №1, якая, паводле словаў Таццяны Мікалаеўны, па праву можа стаяць поплеч са сталічнымі ўстановамі адукацыі.