Міншчына дзівосная: Пухавіцкі раён

0

Пухавіцкая зямля славіцца не толькі сваёй гісторыяй і таленавітымі жыхарамі, але і буйнымі прадпрыемствамі, а таксама традыцыямі і багатай культурай.

Прамысловасць

Прадпрыемства «Марозпрадукт» з’яўляецца лідарам вытворчасці марожанага ў Беларусі. Яго прадукцыя добра вядомая не толькі ў краіне, але і за яе межамі. У 2016 годзе прадпрыемства было ўнесена ў рэестр арганізацый Еўрапейскага саюза, што дазволіла экспартаваць прадукцыю ў заходнееўрапейскі рэгіён.
«Аўгуст-Бел» — самае сучаснае прадпрыемства па выпуску хімічных сродкаў абароны раслін у Рэспубліцы Беларусь. Прадукцыя пастаўляецца на рынкі Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Казахстана, Лацін-скай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі.
ААТ «Машхарчпрад» — найбуйнейшы вытворца бульбы і сухога бульбянога пюрэ. Выпускаемая прадукцыя пад брэндам «Міра» шырока вядомая не толькі ў краіне, але і за мяжой. Таксама прадпрыемства з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам жытняга соладу.

Духоўнасць

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў г.п. Рудзенск адкрыўся 30 верасня 2018 года, будаўніцтва вялося з 2013 года.

Культура

Міжнародны фолк-фестываль “Свята сонца” прысвечаны ўзнаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры, у прыватнасці, найстаражытнага народнага свята Купалле.
Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі “Наш Грунвальд” накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыю і развіццё беларускай культуры. Праводзіцца ён у музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Фестываль «Дукорская брама» прымеркаваны да гадавіны з дня адкрыцця закрытага акцыянернага таварыства «Дукорскі маёнтак» і праводзіцца ў аг. Дукора.

Leave A Reply

Your email address will not be published.