Міншчына дзівосная: Мінскі раён

0

У ліку найбольш знакамітых мясцін раёна — гарадзішча на рацэ Менка, сядзіба ў пасёлку Новае Поле, Спаса-Праабражэнская царква і этнаграфічны комплекс “Млын” у Заслаўі, Прылукскі палацава-паркавы комплекс Чапскіх, завод алмазаў у вёсцы Атоліна, сядзібна-паркавы комплекс Хмараў у Сёмкаве.

Найбольш папулярныя турыстычныя аб’екты — гісторыка-культурныя комплексы “Лінія Сталіна”,“Дудуткі”, “Азярцо”.

У Мінскім раёне цякуць дзве вельмі прыгожыя рэчкі — Вяча і Волма.
Тут другая па вышыні кропка Беларусі — гара Лысая.

Штогод на Міншчыне прахо-дзяць фестываль беларускага каня, open-air фестывалі, гонкі на сабачай вупражы ў лютым.

Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць на спартыўных базах “Стайкі” і “Раўбічы”, коннаспартыўным комплексе ў Ратамцы, на воднаспартыўным — у вёсцы Валковічы.
На месцараджэнні мінеральных водаў знаходзіцца аздараўленчы цэнтр “Ждановічы”. Гасцям радыя ў санаторыях “Крыніца”, “Пралеска”, “Юнацтва”, “Лазурны”. У раёне больш за 20 аграсядзібаў, шматлікія базы адпачынку і кемпінгі.

Leave A Reply

Your email address will not be published.