Шчыткавічы запрашаюць на свята вёскі!

0

У суботу, 25 ліпеня, у 15.00 на пляцы Цэнтра культуры і адпачынку адбудзецца свята “Родны для сэрца куток”.

Для дарослых будзе культурная праграма з узнагаро-джваннем герояў сяла, канцэртам і танцамі, для дзяцей — гульнёвыя атракцыёны і іншыя забавы. Прастора для душы плануецца шырокая: можна будзе на славу пагуляць, адпачыць, падзівіцца, сустрэцца з сябрамі, людзей паглядзець і сябе паказаць.

На свята ад шчырага сэрца запрашаюцца карэнныя жыхары і тутэйшыя ўраджэнцы, госці з блізкага наваколля і адкуль бог пашле. Будзем рады вас вітаць!
Шчыткавіцкі сельвыканкам.

Leave A Reply

Your email address will not be published.