У дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пашпарты атрымалі лепшыя вучні
Галоўны закон нашай маладой дзяржавы адсвяткаваў юбілей, і менавіта ў гэту слаўную дату 20 юным старадаражанам пашанцавала атрымаць пашпарты.
Раённая акцыя “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” урачыста прайшла ў Палацы культуры. Залу запоўнілі дэлегацыі школ. Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Давыдаў, члены раённага выканаўчага камітэта, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Юлія Трафімовіч, бацькі герояў урачыстасці. Гукі гімна Рэспублікі Беларусь, якім адкрылася акцыя, падкрэслілі значнасць падзеі.