З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і працаўнікі тылу!
Дарагія старадаражане і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас
з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!
У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.
Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але самае галоўнае багацце — нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выво-дзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.
Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучае і разумеем, што суверэнітэт — гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах — шчасце і дабрабыт.
Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Старшыня Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта
А.Г. ТУРЧЫН.
Дзень Незалежнасці — гэта свята радасці і гонару для ўсіх, каму дарагія і зразумелыя агульныя каштоўнасці: жаданне працаваць для росквіту краіны, любоў да сваёй зямлі і родных. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.
Вялікі подзвіг старэйшага пакалення старадаражан сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія выбралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця і працвітання краіны мірную працу і годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Хай кожны дзень жыцця будзе напоўнены цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!
М.М. Карповіч,
старшыня Старадарожскага раённага
выканаўчага камітэта.
Д.М. Давыдаў,
старшыня Старадарожскага раённага
Савета дэпутатаў.
Уважаемые стародорожане!
Примите самые теплые и сердечные поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь. Этот праздник — символ свободы нашей страны, единства нашего общества, мира и стабильности, мужества и героизма, преемственности поколений, уважения традиций, ее героического прошлого и счастливого будущего. Он напоминает нам о долгом и непростом пути становления нашего государства. Этот праздник дорог каждому жителю Беларуси.
Хочется сказать слова благодарности ветеранам. Их подвиг стал ярким примером для нынешних и будущих поколений, в руках которых — судьба нашей страны.
Благодаря самоотверженности, мужеству и патриотизму защитников Беларуси наши люди получили право жить под мирным небом. Освободители подарили нам самое дорогое, что есть у человека жизнь и свободу.
Желаю вам крепкого здоровья, благополучия, счастья, успехов в труде. Пусть над нашей родной Беларуси всегда будет чистая мирное небо, спокойствие в сердцах людей и пусть в ваших домах царят мир и согласие.
Олег Белоконев,
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Пуховичскому избирательному округу