Парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства, — заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

“Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж або горшы, значыць, няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта патрэбна будзе, павядуць рэспубліку наперад”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства: ад моладзі да пажылых людзей. “Калі ў нас існуюць сапраўдныя апазіцыйныя партыі — і яны павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх у ходзе перадвыбарнай кампаніі. Гэта таксама вельмі важна, — перакананы Прэзідэнт. — Гэта мой прынцыповы падыход”.

“Галоўнае, каб было стабільна і да ўлады, у парламент прыйшлі нармальныя людзі, якія будуць не разбураць, а ствараць, і пажадана на той аснове, якая сёння створана ў нашай Беларусі”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, трэба падтрымліваць і жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры. “Мы пераканаліся ўжо: трэць у парламенце жанчын — гэта стабільны парламент. Гэта вельмі моцны стабілізуючы фактар у любым грамадстве”, — звярнуў увагу Прэзідэнт. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу адзначыў, што сёння Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых краін па колькасці жанчын-парламентарыяў.

БелТА.