У Цэнтры рамёстваў узнагародзілі лепшых майстроў народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Узнагароды былі ўручаны пераможцам конкурсаў “Саматканы цуд”, “Рукатворны цуд”, “Усё, чым край мой дарагі”, а таксама актыўным удзельнікам народнага клуба майстроў “Спадчына” на “Вечары творчага нострою” у Цэнтры рамёстваў.

“САМАТКАНЫ ЦУД”

Пераможцамі намінацый сярод майстроў па ткацтве ў гэтым конкурсе сталі: Жанна Паўлава — “За захаванне і адраджэнне традыцый ткацтва”, Наталля Рудакоўская — “За высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ”, Валянціна Спадар — “За майстэрства валодання рознымі тэхнікамі ткацтва” , Маргарыта Арцем’ева — “За лепшае каларыстычнае вырашэнне тканага вырабу”, Аляксандра Рыбак — “За зберажэнне і творчае развіццё традыцый вырабу паясоў”, Нэлі Карасік — “За лепшае каларыстычнае вырашэнне паясоў”, Тамара Басякова — “За лепшы выраб тканага ручніка”.

“РУКАТВОРНЫ ЦУД”

Па выніках конкурсу, які праводзіўся сярод юных майстроў, лепшымі прызнаны: Дар’я Яфрэменка — “За захаванне народных традыцый”, Ганна Панарына — “За вытанчанасць і майстэрства”, Анастасія Праташчык і Дар’я Галуза — “За творчы пошук і мастацкую фантазію”, Анастасія Жалдак — “За лепшы тканы выраб”, Сафія Калеснік — “За лепшы выраб з саломы”, Аліна Муравейка —“За лепшы вышыты выраб”, Карына Усік — “За лепшы тканы пояс”, Вікторыя Яфімовіч — “За лепшы выраб лялькі”, Ясенія Зык — “За лепшы гліняны выраб”, Дар’я Бабко — “За лепшы выраб з прыродных і штучных матэрыялаў”, Дыяна Кірдун — “За арыгінальнасць выкарыстання матэрыялаў”, Аляксандра Яфрэменка — “За арыгінальнае выкананне”, Ксенія Амяльчэня — “За цікавае і незвычайнае рашэнне”, Аліна Казачок — “Сувенір-падарунак”.

“УСЁ, ЧЫМ КРАЙ МОЙ ДАРАГІ”

Свой талент, любоў да малой радзімы, душэўную цеплыню ўклалі ў свае работы ўдзельнікі гэтага конкурсу. Пераможцы ў намінацыях: “За зберажэнне і развіццё традыцый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” — Зоя Праташчык, “За творчую фантазію і наватарскі падыход” — Вольга Арцёмчык, “За арыгінальнае выкарыстанне матэрыялу” — Марыя Гуткоўская, “За высокае майстэрства і мастацкі густ” — Людміла Бахановіч, “За раскрыццё нацыянальнай тэматыкі” — Аляксандра Праташчык, “За арыгінальнае выкананне” — Вячаслаў Жукавец, “Сувенір-падарунак” — Надзея Емяльянава (на здымку), “Арт-аб’ект” — Марыя Русаковіч.
Актыўны ўдзел у жыцці клуба майстроў “Спадчына” прымаюць Ірына Юрэвіч, Ніна Пархімовіч, Алена Вяліка-Іваненка, Ніна Кахановіч, Ніна Дзенісевіч, Дзяніс Рудык. Гэтыя адораныя людзі праз вязанне, вышыўку, бісер, саломку, лялькі, рушнікі, паясы і інш. перадаюць гледачам гармонію, жыццёвую сілу і таямнічасць прыроды.

Майстры не засталіся ў даўгу перад сваімі настаўнікамі і падарылі ім незабыўны канцэтр, падрыхтаваны сваімі сіламі. А 7 снежня ў Цэнтры адкрылася выстава пад назвай “Творчы настрой”, дзе выставілі свае лепшыя работы 29 майстроў народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Наведаць яе могуць усе жадаючыя. Галоўныя гераіні выставы — прыгожыя мышаняты — сімвалы надыходзячага новага года.

Вікторыя СЫЦІК.
Фота аўтара.